23 верасня да РДК падыходзілі шчаслівыя людзі, шчыра віталі адзін аднаго, прадчуваючы новы разумовы паядынак. Клуб інтэлектуалаў Ваўкавышчыны “Высокі Волак” на чале з Галінай Іванаўнай Чарапок распачаў чарговы сезон.
Спадзяемся, што мы зноў штомесяц атрымаем асалоду ад суперніцтва “Салаг” (Гімназія № 2), “Краменя”, «Ньюс-В» і “Риска” (апошнія перамаглі у “Сваёй гульні” і “ЧГК”), будзем назіраць за прагрэсам моладзі з “Благовеста”, а таксама гадаванцаў трэнераў нашага рэгіёну на разнастайных турнірах. Верым, наш кіраўнік знойдзе нашаму клубу прытулак, выпрасіць транспарт і, можа, нават сродкі, каб ваўкавыскі інтэлект у чарговы раз заявіў пра сябе на турніраху Ашмянах, Гародні, Лідзе…
Так, з кожным годам нас усё меньш, амаль не з’яўляюцца новыя каманды, не прыходзяць да нас людзі, якія хочуць цудоўна і пазнавальна правесці час у прыемнай кампаніі і адгадаць адказы на пытанні лепшых трэнераў і знатакоў рускамоўнай прасторы. Шкада, але пакуль наш клуб жыве, заклікае прыходзіць на свае паседжанні ўсіх жадаючых калі не паўдзельнічаць, дык проста папрысутнічаць.
Наступная бітва розумаў адбудзецца 8-9 кастрычніка у РДК, калі Ваўкавыск наведаюць каманды Беларусі на штогадовым турніры “Кубак малых гарадоў Волака і Высека”. Дай Божа яго арганізатарам Галіне Іванаўне Чарапок і Яўгеніі Генрыхаўне Валынец на сваіх пяшчотных плячах вытрымаць усе складанасці і ў чарговы раз падрыхтавацца на звыш-высокім узроўні. А мы разам з нашымі лепшымі дзіцячымі камандамі паспрабуем годна пастаяць за Ваўкавыск і яго інтэлект. Калі ёсць жаданне, далучайцеся!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия