Віталь Гуляк дапытаны ў гарадзенскай міліцыі. Актывіст з Ваўкавыска прыехаў у Гародню дзеля азнаямлення са складзеным на яго адміністрацыйным пратаколам. Міліцыянт Аляксей Вайцешка паказаў пратакол, складзены за ўдзел у «Маршы недармаедаў», які прайшоў у Гародні 19 лютага, паведамляе Радыё Рацыя.
Віталь Гуляк адмовіўся даваць тлумачэнні:
Парушаюцца мае правы, парушаецца закон. Заяўка была пададзена, проста ўлада падлівае масла ў агонь, распальвае сітуацыю. Мяне гэта абурае, я не лічу законным складання ўсіх гэтых пратаколаў. Тым больш, што яны паступаюць так выбарачна. То бок складайце ўжо на большую колькасць. А мне міліцыянт сам прызнаецца, што ў іх ёсць загад складаць толькі на актывістаў, апазіцыянераў, найбольш актыўных.
Нагадаем, што аарговая акцыя ў Гародні плануецца на 15 сакавіка.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия