Шаноўнае спадарства!
Мы віньшуем Вас з надыходзячым Новым годам! Нажаль, на двары дрэннае надвор’е, але калі ў душы адчуваеш свята, то і мокры снег з дажджом здаюцца не такімі кепскімі.
Навукоўцы-псіхолагі кажуць, што кожны чалавек сам стваральнік свайго жыцця і стварае свой лёс у адпаведнасці са сваімі комплексамі, мэтамі і ўяўленнямі пра жыцце. Давайце ўзгаднімся з гэтым і пакінем свае комплексы ў 2011 годзе, а ў новым будзем ставіць перад сабой толькі вялікія мэты і імкнуцца да іх выканання. Давайце адчуваць сябе спадарствам, а не «мужыкамі», «жанчынамі» (ці таго горш) як мы звычайна звяртаемся друг да друга. Гэта вельмі складана, таму што трэба будзе навучыцца паважаць і сябе, і незнаёмца, які выпадкова штурхнуў цябе ў аўтобусе.
Чалавек існуе не для таго, каб толькі есці і піць,. У кожнага есць свая вялікая мэта, таму трэба кінуць дурную звычку адчуваць сябе маленькім чалавекам. Зычым кожнаму знайсці сваю мэту і знайсці самога сябе. Жадаем шчасця, дабрабыту, дужаага здароўя!
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия