Я тут захапіўся сьвежым амерыканскім сацыялагічным даследваньнем з некаторымі даволі яскравымі і красамоўнымі лічбамі, пiша палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Ну, напрыклад, пытаюцца “Ці згодныя вы, што белыя людзі -- прыгнятальнікі, і таму небелым павінны давацца прывілеі пры паступленьні ва ўніверсітэты і прыёме на працу?” У цэлым па ЗША з гэтым згодныя 35 працэнтаў, нязгодныя 65. Але сярод моладзі – 18-24 гады – з гэтым мілым сьцьвярджэньнем згодныя 79 працэнтаў.
Ці другое. Пытаюцца “Ці можа забойства Хамасам 1200 ізраільцян і ўзяцьцё ў закладнікі 250-ці быць апраўдана крыўдамі-пакутамі (grievance) палестынцаў?” “Не”, - адказвае 73 працэнты амерыканцаў. “Так”, - адказвае 60 працэнтаў маладых. 60 працэнтаў маладых і прагрэсіўных лічаць, што можна забіваць нявінаватых цывільных, 91 працэнт старых (65 гадоў плюс) і, відаць, кансерватыўных амерыканцаў лічаць, што нельга.
Але я падумаў, што перш чым аналізаваць і ацэньваць гэтыя і падобныя дадзеныя, трэба зрабіць адзін, як модна казаць, дысклэймер. Адзін раз патлумачыць адну важную рэч – бо потым прыйдзецца неаднаразодва да яе зьвяртацца.
Рэч у тым, што за апошнія 20-25 гадоў - упершыню ў стогадовай гісторыі існаваньня тэстаў вымярэньня інтэлекта (IQ) – даследчыкі назіраюць дакладную і пацьверджаную тэндэнцыю. IQ зьніжаецца. Спачатку думалі, што гэта выпадковасьць, адхіленьне, - але цяпер усе пагадзіліся, што гэта пацьверджаны факт. За апошнія 25 гадоў узровень Айкью – прынамсі, у заходнім сьвеце – кардынальна зьменшыўся.
З часу свайго зьяўленьня і масавага распаўсюджваньня ў 1920-х гадах назіраўся паступовы рост гэтага паказьніка ў тых краінах, де ён актыўна выкарыстоўваўся – ЗША і Эўропа, асабліва Паўночная. У Нарвегіі, напрыклад, IQ даўно мераюць ва ўсіх прызыўнікоў. І вось гэты Айкью паступова рос, у ЗША, напрыклад, на 3 пункты кожнае дзесяцігоддзе, гэта назвалі “эфэкт Фліна”, за ўвесь час назіраньняў паказчык вырас на 20-25 балаў.
Недзе з канца 1990-х ён пачаў падаць. І з таго часу ўпаў на 7-10 балаў.
Пра прычыны гэта шмат спрачаюцца, пішуць артыкулы, кнігі – ежа, адукацыя, экалогія, вузкая спецыялізацыя, спрашчэньне задач і функцыяў на працы, новыя гаджэты, якія робяць за цябе інтэлектуальныя высілкі і гэтак далей.
Ці вось такое тлумачэньне. Вышедшая летом 2019 года книга доктора нейропсихологии Мишеля Демюрже «Фабрика экранных идиотов» стала бестселлером во Франции и настольной книгой для родителей детей младшего школьного возраста.
«Как работает мозг: если вы мне даете информацию напрямую, мой мозг откликается, его нейроны начинают работать. Если же я получаю информацию с экрана, то нейроны не будут реагировать — или будут, но значительно меньше. Если вы говорите маленькому ребенку название цвета, например, „зеленый”, три раза подряд, то он выучит это слово. Если он услышит то же слово с экрана, то, по различным исследованиям, ребенку необходимо от двадцати до шестидесяти раз, чтобы выучить новое для него слово".
Мне падабаецца гэтая версія. Сапраўды, Айкью фарміруецца да 16-18 гадоў. Далей – хоць ты скончы 3 універа - яно не павялічыццца, а з узростам будзе памяншацца. Так што галоўнае – як часта і глыбока з табой кантактавалі бацькі, браты-сёстры, равесьнікі. Зараз відавочна людзі сталі менш стасавацца з дзецьмі і паміж сабой, больш кантактаваць з гаджэтамі. Усё лагічна.
Варта на ўсялякі выпадак заўважыць, што ўзровень айкью ня мае ніякага прамога дачыненьня да посьпеху ў жыцьці. Генералу, мастаку, палітыку, паэту, сьпеваку, спартоўцу, бандыту для посьпеху ў сваёй сфэры патрэбныя іншыя таленты і здольнасьці. Але матэматыку, хірургу, ракетнаму інжэнеру, ІТшніку высокага ўзроўню, шахматысту - IQ патрэбны.
Магчыма, сапраўды, як заяўляюць некаторыя, чалавецтва дасягнула свайго інтэлектуальнага піку і – чарговы раз, як гэта не раз было ў гісторыі - пайшло назад) Я ня ведаю. Але калі гляджу некаторыя сацыялагічныя вынікі, дзе заходняя моладзь выбірае сацыялізм, ХАМАЗ, цэнзуру, паліткарэктнасьць, адмаўляе біялогію, выкідвае ўсю ранейшую культуру -- я міжволі ўзгадваю пра ўзровень IQ.
Photo by Keira Burton
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия