Як паведаміў Віталь Гуляк — сёння, 20 ліпеня а 19.00 ён быў затрыманы на плошчы імя Леніна ў Ваўкавыску за «гульню ў ладушкі». Са слоў Віталя, у той час на плошчы было каля 20 чалавек, якія сядзелі каля фантану. Дзяўчына пачала гуляць з дачкой у «ладушкі», гэту гульню падхапіў Віталь і акружаючыя, тады супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго і даставілі у РАЎС. Там яго апыталі і папярэдзілі аб недпаушчэнні ўдзелу у масавых несанкцыянаванных мерапрыемствах. Разам з ім у РАЎС прыватным аўто быў дастаўлены яшчэ адзін  жыхар Ваўкавыску.

Нагадаем, што карыстальнікі сацыяльнай сеткі «Укантакце» кожную сераду, а 19 гадзіне ладзяць «маўклівую» акцыю у розных гарадах Беларусі. Ці была гэта акцыя — невядома, таму што ўвечары на плошчы заўсёды людна, моладзь адпачывае. Але Віталь распавёў, што у той час на плошчы было шмат міліцыянтаў, якія здымалі адпачываючых на відэа.

P.S. Исходя из всего этого, власти города и в частности сотрудники милиции должны разработать для горожан памятку — как вести себя на площади по средам, чтобы не быть задержанным. Что должна и не должна делать, например, молодая мама вышедшая на площадь выгулять ребенка, или она вообще не должна выходить на площадь, что должен делать случайный прохожий.

Фота Віталя Гуляка:

.