Вялікая пятніца. Сеньня праваслаўныя вернікі ўспамінаюць дзень, калі памёр на крыжы Ісус Хрыстос. Вялікая пятніца — гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікдня. У час набажэнстваў вернікі ўспамінаюць пакуты Ісуса Хрыста, суперажываюць смерць Збавіцеля на крыжы, зняцце Цела Хрыстова з крыжа і пахаванне.
Успаміналі пакуты Хрыста і ў царкве Узвіжання Крыжа Гасподняга, што знаходзіцца паміж Лічыцамі і Калантаямі. Прыход невялікі, на набажэнствы прысутнічала толькі некалькі мужчын, астатнія жанчыны, бабулькі. Служыць у гэтай царкве айцец Аляксандр Вячорка, які і дазволіў зрабіць некалькі здымкаў у час службы.
Час кожнаму хрысціяніну успомніць хто ён і што ён. Што ён забярэ туды… нейкія духоўныя багацці, ці гломазд, які назьбіраў за сваё жыццё ў выглядзе грошай, машыны ці вялікай кватэры… Час уваскрашаць сваю душу…
Здымкі:Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия