Вось і прыйшла чаканая вясна, а з вясной часцей стануць і фотавандроўкі па Ваўкавышчыне і сумежных раёнах нашага краю. Сёньня ў аб’ектыве Вялікая Свянціца, вёска Свіслацкага раёну.
Хоць і належыць вёска да другога раёну, але ад Ваўкавыска да яе ехаць некалькі хвілін. На самым высокім месцы сустракае царква св.Параскевы Пятніцы.
За царквой маецца пахаванне Міхаіла Кульчыцкага, мясцовага святара, які памёр у 1905 годзе ва ўзросце 41 года.
Яго здымак.
Побач другое пахаванне.
Нягледзячы на тое, что св.Параскева Пятніца лічыцца заступніцай палёў і жывёлы, каровы на мясцовай ферме паходзяць на раму з ровара і, хутчэй за ўсё, больш пакутуюць, чым гадуюцца. Здаецца, што ўладальнікі фермы ўсклалі свае абавязі на Параскеву і лічаць, што святога духу дастаткова.
.
Вялікая Свянціца карыстаецца папулярнасцю у ваўкавыскіх аматараў рыбалкі, таму што побач з вёскай ёсць возера, дзе добра ловіцца рыбка.
.
Рыбакі, што за рулём, п’юць гарбату.
Астатнія — ужываюць прафесійны напой рыбака.
.
.
.
.
Нягледзячы на прысутнасць у назве вёскі слова «вялікая» на самой справе вёска малая і большасць хат пустыя і забітыя, таму выглядае вёска худой як тая жывёла на ферме.
.
.
Здымкі: Vladus
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия