Ваўкавыск — горад не такі, як усе баларускія гарады. Ваўкавыск заўсёды стаяў асобна і гісторыя ў нас свая, і чынавецтва іншае. А цяпер вось і святы свае — не такія, як ва ўсіх беларусаў. У той час як уся цывілізаваная Беларусь 3 ліпеня ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 ад 26 сакавіка 1998 г. будзе святкаваць Дзень Незалежнасці нашай краіны, наша чынавецтва вырашыла зрабіць сваё свята, якое і задэкларавала на расцяжцы каля плошчы імя Леніна:
Шаноўнае спадарства, 3 ліпеня у Ваўкавыску святкуюць Дзень вызвалення Рэспублікі Беларусь.
P.S. У мяне ёсць мара… Мара, сугучная той, пра якую спяваў у сваёй песні некалі Ігар Талькоў… Я мару пра тое, што калісці ў будучыні мы такі адсвяткуем Дзень вызвалення нашай цудоўнай краіны ад дурней…
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия