Ужо ў дзясяты раз пілігрымы з Гродна наведаюць санктуарый Ісуса Журботнага ў Росі, які славіцца цудамі ў 1618 года. Традыцыйнае паломніцтва адбудзецца 5-8 жніўня (пятніца-панядзелак).
Паломніцтва пройдзе па маршруце Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось. Даўжыня шляху – калі 75 кіламетраў.
Сёлетнім дэвізам будуць словы «Вялікая Яго любоў». Асаблівым чынам вернікі хацелі б падзякаваць за нядаўнюю беатыфікацыя Яна Паўла ІІ і 20-годдзе працы гродзенскага біскупа Аляксандра Кашкевіча.
За дзесяць год, на працягу якіх арганізоўваецца пілігрымка, колькасць яе ўдзельнікаў павялічылася ў дзесяць разоў: ад 25 да амаль 300. Змяніўся таксама ўзрост удзельнікаў: калі ў першыя паломніцтвы хадзіла толькі моладзь, то цяпер сярод удзельнікаў людзі рознага ўзросту.
Пілігрымка пачнецца 5 жніўня а 7 раніцы імшою ў касцёле ў Паўднёвым. Арганізацыйная сустрэча для пілігрымаў адбудзецца 3 жніўня 2011 года (серада) а 20.00 гадзіне ў касцёле ў Паўднёвым.
Больш падрабязная інфармацыя тут.
Паводле t-styl.info
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия