Тэма ільготнага праезду для школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў паднімалася на Чацьвёртым Усебеларускім народным сходзе, і Прэзідэнт даручыў ураду прапрацаваць гэтае пытаньне.
Як вядома, з 7 сьнежня «Менсктранс» зрабіў бясплатным праезд у грамадзкім транспарце для школьнікаў Менска. Потым да раздачы льгот падключыліся і транспартнікі іншых рэгіёнаў. З гэтага панядзелка, 13 снежня, бясплатна езьдзяць школьнікі ў Менскай вобласьці, а таксама ў Віцебску, Воршы, Полацку і Наваполацку. З сёньняшняга дня не прабіваць талончык можна вучням у Гомлі і Магілёўскай вобласьці. На Гарадзеншчыне бясплатны праезд ўвялі ўчора. У Брэсцкім аблвыканкаме пытаньне яшчэ прапрацоўваецца.
Такім чынам, вось што мы маем для вучняў Гарадзеншчыны:
Гарадзенскім аблавыканкамам сумесна з кіраўніцтвам транспартных арганізацый вобласьці прынята рашэньне аб прадастаўленьні з 14 сьнежня 2010 г. права бясплатнага праезду на аўтамабільным і электрычным транспарце агульнага карыстаньня рэгулярных гарадзкіх маршрутаў (акрамя таксі) навучэнцам агульнаадукацыйных і спецыяльных устаноў адукацыі.
Тэрмін дзеяньня гэтага рашэньня распаўсюджваецца на перыяд да прыняцьця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай падтрымцы навучэнскай моладзі», якім будзе вызначаны парадак прадастаўленьня льгот на праезд у грамадзкім транспарце агульнага карыстаньня для вучняў агульнаадукацыйных і спецыяльных устаноў адукацыі, навучэнцаў устаноў, якія забясьпечваюць атрыманьне прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, а таксама студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў дзённай формы навучаньня.
Каб даказаць сваё права на бясплатны праезд вучань павінен прад’явіць ці даведку з школы, або дзёньнік. Тым дзецям, у каго ёсць пашпарт, пашпарт вазіць з сабой не абавязкова. Бо па пашпарце можна вызначыць узрост, але ніяк не тое, вучыцца дзіця ў школе ці не. А можа, ён ужо паступіў у вучэльню ці тэхнікум? У такім выпадку права на бясплатны праезд у яго няма.
Раней 50%-ая зьніжка на праезд была ў дзяцей, старэйшых за 7 гадоў і студэнтаў. У траўні 2007 г. парлямант прыняў закон, па якому гэтая льгота адмянялася. Зьніжку на праезд страцілі не толькі школьнікі і студэнты, але і пенсіянеры. Пытаньне аб вяртаньні льгот пасля гэтага не раз паднімалі моладзевыя арганізацыі і самі дэпутаты. Аднак, чыноўнікі пакуль згаджаліся толькі на скідкі для пенсіянераў у прыгарадным транспарце на дачны перыяд.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия