Наша ніва распавяла, што у Беларусі стануць больш жорсткімі захады па абмежаванні вывазу паліва, паведаміў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «МАЗ» прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч.
«Як бы гэта было непапулярна, я падпісаў учора пастанову, каб не раз у пяць, а раз у восем дзён выязджаць за мяжу, за выключэннем тых, хто едзе ў камандзіроўку, выконвае свае функцыянальныя абавязкі або працуе па дамове найму», — растлумачыў Міхаіл Мясніковіч. Гэтыя меры неабходныя для абмежавання вывазу з краіны нафтапрадуктаў, падкрэсліў ён.
Пастанова пакуль не выйшла, зараз адпрацоўваюцца механізмы для яе ўвядзення, удакладніў прэм’ер-міністр. Кіраўнік урада нагадаў, што з-за дыспарытэту цэн міжнародныя аўтаперавозчыкі актыўна пачалі вывозіць дызпаліва з Беларусі ў іншыя краіны для перапродажу. «Кошт паліва ў нас адрозніваецца прыкладна на $1,5 за літр у параўнанні з Польшчай, Літвой, Латвіяй, — нагадаў ён. — Калі ёмістасць бака складае адну тону, а то і больш, перавозчык мае прыбытак каля $1,5 тыс.».
З-за сітуацыі, якая склалася, рэзка ўзрасла рэалізацыя дызпаліва ў Беларусі. «У выніку нашы нафтазаводы маюць адмоўны баланс з-за таго, што не могуць выручыць неабходную колькасць рублёў, каб іх сканвертаваць і купіць новыя партыі нафты», — канстатаваў кіраўнік урада.
Ён таксама адзначыў, што перапродажам паліва займаюцца і кіроўцы легкавых аўтамабіляў. «Многія ператварылі гэта ў выгадны бізнес, аднак ён прыносіць шкоду для эканомікі і яго трэба спыняць», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия