З Акрэсьціна да «Свабоды» датэлефанаваўся ўдзельнік начных падзей у Менску Віталь Гуляк. Ён зараз вучыцца ў Польшчы, інвалід. Вось што ён пасьпеў распавесьці.
Гуляк: «Сядзім на Акрэсьціна, калідоры забітыя, усіх афармляюць, заводзяць па чарзе ў кабінэты. У сьледчых на стале інструкцыя, як запаўняць пратакол, і таму ў нас пытаюцца толькі прозьвішча, дату нараджэньня і адрас».
Карэспандэнт: «А што ў тых пратаколах?»
Гуляк: «З такога часу знаходзіўся на плошчы, выкрыкваў «Жыве Беларусь!» і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі. Бяруць адбіткі пальцаў, здымаюць на камэру. Большасьць людзей ужо аформілі».
Карэспандэнт: «Як даўно ты ўжо знаходзісься на Акрэсьціна?»
Гуляк: «Мы гадзін шэсьць сядзелі ў аўтазаку, машына МАЗ, яна стаяла ў двары Акрэсьціна. А гадзіне 6 ці 7 раніцы нас запусьцілі ўсярэдзіну будынка, і дагэтуль мы сядзім пад кабінэтамі ў калідорах, па чарзе нас афармляюць».
Карэспандэнт: «Колькі вас там усіх?»
Гуляк: «Шмат тут народу і рознага. У самой машыне нас было каля 40 чалавек, а тут людзі кажуць, што машын было 17. Ёсьць тут яшчэ хлопцы з Горадні».
Карэспандэнт: «Побач з табой ёсьць людзі, якіх моцна зьбілі?»
Гуляк: «Я бачыў траіх пабітых, але цяпер іх няма».
Карэспандэнт: «А дзе цябе забралі?».
Гуляк: «Мяне забралі каля самых дзьвярэй Дома ўраду».
Карэспандэнт: «Білі?»
Гуляк: «Не, ня білі… Прабач, тут міліцыянт побач, трэба хаваць тэлефон, каб ня ўбачылі».
Размова перарвалася. Празь некалькі хвілін яшчэ адно тэлефанаваньне:
Гуляк: «Нас вязуць у Заводзкі суд, разам 15 мужчын і каля 40 дзяўчат і жанчын».
Паводле Радыё Свабода
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия