Тэлерадыёкампанія «Гародня» завяршае праект «Маё пытаньне губернатару». З 6 сьнежня здымачную групу тэлеканала можна было пабачыць на галоўнай плошчы раённых цэнтраў. Жыхары раёнаў задалі свае пытаньні губернатару. Праект стартаваў у Бераставіцы, а фінішуе ў гадзінным прамым эфіры тэлеканала «Лад» і FM «Радыё Гародня». Сямён Барысавіч Шапіра адкажа на пытаньні, якія паступілі ад грамадзян. Пачатак праграмы сёньня — 23 сьнежня а 17.50, а не а 18.15, як анансавалася раней.