Жанчыне, якая выгукнула «Слава Ўкраіне» падчас рок-опэры «Распятая юность», якую прадставіў 23 сакавіка тэатар самаабвешчанай так званай «ЛНР» на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, далі 20 сутак арышту.
Пра гэта паведаміла «Люстэрка» са спасылкай на неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіКа.
У паведамленьні пазначана імя затрыманай — Ірына Саланкова. Адзначаецца, што яна нарадзілася ў Нямеччыне, але зьяўляецца грамадзянкай Беларусі.
Яна патлумачыла лёзунг «Слава Украіне» у залі Белдзяржфілярмоніі тым, што такім чынам падтрымлівае народ Украіны, а словы гэтыя, на яе думку, гэта «пажаданьні росквіту Ўкраіне», бо «гэтыя ж словы прамаўляе прэзыдэнт Украіны Зяленскі і яго чыноўнікі».
Справу кваліфікавалі паводле арт. 24.23 (Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Ёй таксама дадалі тэрмін за супраціў сілавікам.
У выніку Ірыне Саланковай прызначылі 20 сутак арышту.
Інцыдэнт адбыўся 23 сакавіка падчас рок-опэры «Распятая юность» якую прадставіў тэатар самаабвешчанай так званай «ЛНР» на сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі. Рок-опэра апавядае аб падпольнай арганізацыі «Маладая гвардыя», якую ў 1942 годзе падчас нямецкай акупацыі арганізавала моладзь з украінскага горада Краснадона. Населены пункт з 2014 года ўваходзіць у склад самаабвешчанай «ЛНР» і лічыцца акупаванай тэрыторыяй.
"Свабода"
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия