23 кастрычніка старажытныя Шведскія горы сталі месцам адкрытага чэмпіяната вобласці па спартыўнаму арыентыраванню.
Гродзенскі клуб “Кронан” арганізаваў цудоўнае свята да прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, у якім удзельнічалі не толькі вопытныя аматары з Ваўкавыска, Гародні, Брэсцкай і Віцебскай вобласцей, але і пачынаючыя арыентыроўшчыкі. Дакладныя карты, ідэальная арганізацыя (усё было распісана і выконвалася па хвілінам), электроннае спартыўнае абставяванне, якое дазваляла даведацца пра свой вынік праз 10 секунд пасля фінішу, добразычлівыя адносіны да ўдзельнікаў выклікалі вялікую павагу да гродзенцаў.
Найбольш уражвае альтруізм і кіраўнікоў клубу, і яго ўдзельнікаў школьнага ўзросту, якія не толькі працуюць за “дзякуй”, але на сваю адказнасць выпрошваюць каштоўнае абсталяванне. І ці не кожны старт знаходзяцца вандалы, якія што-небудзь украдуць ці зламаюць. Менавіта ў гэты дзень я ўбачыў элемент грамадзянскай супольнасці, дзе людзі аб’ядналіся дзеля карыснай справы і не чакаюць, на жаль, падтрымкі ад іншых. Аднак удзельнікаў з кожным годам робіцца ўсё менш, народ усё больш цвёрда выбірае чарку і тэлевізар, а не заданне на хуткасць, спартыўнасць, акуратнасць і валоданне картай. І перспектывы дадзенай справы бачацца не вельмі добрыя.
Але дзякуй гэтым людзям, якія далучылі нас не толькі да турніра па спартыўнаму арыентыраванню, але засведчылі: ЁСЦЬ У НАС ГОДНЫЯ ІНІЦЫЯТЫЎНЫЯ АСОБЫ. А значыць ёсць яшчэ перспектывы ў беларусаў. І менавіта гэта я лічу галоўным вынікам спаборніцтваў для сваіх вучняў, а не месца, якое яны атрымалі. А найбольш мяне ўразіў сямігадовы хлопчык Арцёмка з Баранавічаў, які сам здолеў знайсці 4 з 5 пікетаў, і бедаваў, што памылка перакрэсліла ўвесь яго вынік.
Я веру, усё ў яго будзе добра.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия