Дзіцячая хакейная каманда з г.п. Краснасельскага 9 сакавіка 2011 г. прынялі ўдзел у абласным этапе спаборніцтваў па хакею паміж дваровымі камандамі “Залатая шайба”.

Нягледзячы на рэгулярныя трэніроўкі, наша каманда без варыянтаў буйна саступіла аўтарытэтным калектывам з вёскі Орля (Шчучынскі раён) і Ашмян. Аднак каманда і яе трэнеры збіраюцца ў наступным годзе палепшыць сваю гульню і спадзяюцца на больш паспяховы вынік. Але ён будзе больш дасягальны, калі ў новым сезоне з’явіцца больш спрыяльная пляцоўка для трэніровак і гульняў,таму што лёд возера Баклаха, тым больш расчышчаны пераважна дзіцячымі рукамі, не здолее замяніць вялікі, якасны каток. 
Каманда выказвае шчырую падзяку Ваўкавыскаму раённаму ФСК, які забяспечыў хакейнай формай і арганізаваў наш удзел у турніры, а таксама Пайлаку Дз.Дз. і супрацоўнікам САШ г.п. Краснасельскі, якія дапамагалі падтрымліваць пляцоўку ў належным стане. Адзначым, што шмат дзяцей пасёлку, заахвочаныя нашым прыкладам, збіраюцца набыць канькі і клюшкі і ў новым сезоне далучыцца да нашай так званай БХЛ (Хакейнай лігі Баклахі).

Аляксандр Бубноў

.