2 мая распачаўся футбольны сезон у Краснасельскім. Мясцовая каманда з лікам 2:1 перамагла гасцей з Ліды. Абодва галы ў гаспадароў забіў Віталь Міхайленка і першы яго поспех мог бы стаць прыкладам элітным беларускім “незабівалам”. Узяўшы гульню на сябе, прадстаўнік “Цэментніка” як толькі апынуўся каля варот адразу па ім прабіў. Нашы “зоркі” звычайна аддаюць пас, каб не атрымаць ад больш старэйшых футбалістаў, на арэхі, нават калі апошнія ў зусім бесперспектыўнай пазіцыі.
Засмучае нешматлікасць аматараў футбола на гульні, тым больш у святочныя дні, калі заўтра не трэба шмат каму выходзіць на працу. Нейкім чынам трэба сфарміраваць у грамадзян імкненне цікава і змястоўна усёй сям’ёй хадзіць на футбол (як у іншых краінах), у паход, музей, кіно, у школу на выступленне ўласнага дзіця, а не ў ланцугі алкаголю, камп’ютараў, наркотыкаў, тэлевізара, адзіноты.
Наступная гульня “Цэментніка” на сваёй пляцоўцы адбудзецца толькі праз два тыдні і ёсць час падрыхтавацца. Каму яшчэ неабыякавы футбол, свой лёс, праблема вольнага часу дзяцей, ёсць час і здольнасць НА ГУЛЬНЮ. Калі каму-небудзь дапамог гэты заклік мне будзе вельмі прыемна.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия