Нягледзячы на падаўляючую перавагу (асабліва ў другім тайме, калі трэнер падрэгуляваў заменамі на правым фланзе ход гульні), стварэнне некалькіх перспектыўных момантаў (супернікам не далі стварыць анічога), даволі якаснае выкананне адзінаццаціметровых (толькі два няўдалых з шасці)… МЫ ВЫБЫЛІ! Балюча, недарэчна… І што там далей будзе рабіць супернік, якога мы ў другім тайме не выпускалі за цэнтр поля?
Першыя гадзіны было цяжкавата ўсвядоміць, што далейшыя баталіі ўжо без нас. Аднак, трэба ва ўсім шукаць пазітыў, нават у сканчэнні сезона вялікага поля для футбалістаў Ваўкавыска U-14. Гульня ў нас ёсць, пацаны (9 чалавек) зарэкамендавалі сябе і павінны ў большасці зайграць на ліцэнзіі. Дададзім, што, нягледзячы на дрэннае надвор’е, не было адказнікаў, і гэта пры тым, што трое асноўных гулялі пасля хвароб (адзін з іх з недалечанай прастудай).
Трэба адзначыць, што было прыемна пачуць ад людзей цікавасць да гульні. Прыемна, што чытаюць матэрыялы пра нашых дзяцей. Таксама дзякуй, што поле перад гульнёй крыху прыкаталі (на жаль, гэтага не хапіла каб рэалізаваць сваю індывідуальную перавагу ў тэхніцы, ды і дождж не дазволіў). Дарэчы была прысутнасць галоўнага спартыўнага начальства на гульні, якія таксама перажывалі за каманду.
Хацелася б абурацца аб несправядлівасці выніка. Але ўсплывае хлопчык з Зэльвы 2004 года нараджэння, які за 10 хвілін да канца асноўнага часу ўжо ледзь дыхаў, але не здаваўся. А наперадзе быў яшчэ і авертайм, які госці вытрымалі (магчыма, пэўную ролю меў грубы фол на іх варатары, якога доўга пасля абязбольвалі, чым далі час перавесці дых суперніку). Таксама трэба адзначыць майстэрскую трэнерскую працу іх настаўніка, які дасканальна вывучыў Ваўкавыск і “расклаў па палічкам” у каго якую нагу трэба трымаць, а каго накрываць і падвойна.
Чым та ж заслужылі гэтыя 11 хлопчыкаў, што дабіраліся ў Ваўкавыск дызелем і гулялі без заменаў з больш моцным супернікам, гэту перамогу!
P.S. Трэнер “Белкарда” быў здзіўлены нашым паражэннем і тым, што гродзенскіх пацаноў, пасля перамогі над Мастамі, чакае Зэльва, а не Ваўкавыск… І пакуль лепшыя каманды вобласці рыхтуюцца да новых матчаў, нам застаецца толькі “трэніруйцеся там пакуль”…
Як казалі рымляне “Гора пераможаным”… Толькі напрыканцы красавіка адбудуцца чарговыя таварысцкія гульні “Белкарда”, куды запрошаны будуць лепшыя. А пакуль любіце футбол, атрымлівайце ад яго асалоду, перажывайце за юнацкія каманды Нёмана і Белкарда, дзе на ліцэнзіі гуляюць нашы хлопцы. Калі цікава, можна весці дадзеную статыстыку.
Аляксандр Бубноў
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия