Вось і прыйшла сапраўдная студзёная зіма. Пакуль уладальнікі аўтамабіляў скрыгочаць ад моцных маразоў зубамі, у актыўнай часткі грамадства з’явілася магчымасць выйсці на лёд. І калі рыбакоў можна ўбачыць амаль паўсюль, дзяцей з шайбай сёння амаль нідзе не ўбачыш.
У Краснасельскім мінулы год стаў выключэннем, дзеці і некалькі дарослых не толькі рэгулярна гулялі ў хакей, але адбываліся трэніроўкі (па матэрыялах канадскай навучальнай стужкі). Квадрат з сабачкай, трэніроўка гульні ў большасці і меншасці, прыём шайбы на хуткасці крыху палепшыў навыкі тых, хто прыходзіў занімацца(ад 8 год да 40), а не проста гуляць. Аднак лёд возера Баклаха, тым больш расчышчаны пераважна дзіцячымі рукамі, не здолее замяніць вялікі, якасны каток, таму і выступленне на “Залатой шайбе” было безгалявым. І на вялікі пасёлак знайшлося няшмат прыхільнікаў гульні сапраўдных мужчын.
Сёння адбылася першая трэніроўка. Краснасельская каманда мае капітана, трэнера, мінулагодні вопыт. Усіх, хто жадае далучыцца, мы запрашаем 16-й кожны спрыяльны дзень да нас ці проста гуляць, ці трэніравацца. Таксама калі дзе-небудзь ёсць аматары гульні з прыстойным льдом, мы можам да вас прыехаць (у тым ліку са сваімі рыдлёўкамі каб чысціць пляцоўку).
Са сваімі прапановамі тэлефануйце да капітана(Каральчука Арцёма МТС 6894755), ці трэнеру (Бубноў А.В.2864684) і далучаецеся да нашай самастойна абвешчанай БХЛ (Хакейнай лігі Баклахі).
Віктар Масальскі
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия