27 сакавіка ў Лідзе адбылася таварыская сустрэча паміж футбольнымі камандамі Ліда-2003 і Белкард-2003.
Перамаглі юнакі з Гродна, у складзе якіх выступалі чатыры прадстаўніка Ваўкавыскага раёна, яшчэ два не гулялі з-за хваробы. Таксама адзначым, што «Белкард» увесь час шукае таленты, і ў матчы была дадзена магчымасць сябе праявіць двум хлопцам з Навагрудка і аднаму з Мастоў.
Галоўная мэта ў трэнера каманды - вызначыцца са складам на чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе, які распачнецца з другой паловы 2017 года.
Нашым хлопцам 2003 года нараджэння важна трапіць у каманды на ліцэнзію, таму што ў гэтым сезоне менавіта ваўкавыская каманда дадзенага года не будзе мець рэгулярнага графіка спаборніцтваў (у гэтым годзе шанцуе 2004 году нараджэння).
Наступная гульня «Белкарда» адбудзецца са слонімскімі аднагодкамі 31 сакавіка ў горадзе над Шчарай.
І лыжка дзёгцю, з якой мы зробім гульню «Што? Дзе? Калі?». Першае пытанне навагрудскага трэнера, які прывёз сваіх дзяцей у Ліду, было «У Ваўкавыску хоць зрабілі нармальнае...?» Адкажыце дзвюма словамі...
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия