У межах вялікага абмену выйшлі з-за кратаў вязьні турмаў Беларусі, Расеі, ЗША, Нямеччыны, Славеніі і Польшчы. Сярод іх — ніводнага беларуса. Пра тое, што абмен адбудзецца, размовы вяліся ўжо некалькі дзён: паведамлялася пра тое, што з расейскіх турмаў некуды пераводзяць некалькі палітвязьняў; імёны некалькі расейцаў, якія сядзелі ў амэрыканскіх турмах, зьніклі з турэмнай базы дадзеных ЗША; Аляксандар Лукашэнка памілаваў асуджанага на расстрэл Рыка Крыгера, пiша палiтычны аналiтык Юры Дракахруст.
Гэта ўсё выглядала падрыхтоўкай да грандыёзнага абмену. Некаторыя чакалі, што ў сьпіс на абмен трапяць і некалькі беларускіх палітвязьняў. Ня трапіў ніводзін. Чаму?
Самы відавочны адказ — а чаму мусілі, маглі трапіць? Ніхто не задаваў пытаньняў, чаму ў абмен не былі ўключаныя палітвязьні, скажам, Азэрбайджану, Туркмэністану, Кітаю, Эгіпту. Палітвязьняў ва ўсіх гэтых рэпрэсіўных, недэмакратычных рэжымах хапае. А чаму іх павінны былі мяняць на расейскіх нелегалаў і кілера? Дык тая ж лёгіка дзейнічала і дзейнічае і адносна беларускіх палітвязьняў. Тыя, хто зьдзіўляецца ці абураецца тым, што беларускіх палітвязьняў у абмене не было, ускосным чынам, падсьвядома прызнаюць, што Расея і Беларусь — у нейкім сэнсе адзіная палітычная прастора. Але для Захаду гэта ня так.
Такое тлумачэньне, такі адказ былі б цалкам вычарпальнымі, калі б ня Рыка Крыгер. Безь яго ўгода па абмене вязьнямі была б і фармальна, і фактычна ўгодай выключна паміж Расеяй і так званым калектыўным Захадам. Трапляньне Крыгера ў гэты абмен крыху загадкавае.
Паводле вэрсіі BelPol, уся ягоная справа была ад пачатку інсьпіраваная, сканструяваная, справакаваная беларускімі спэцслужбамі. Гэта гучыць даволі праўдападобна, але цікава іншае — якую гульню вёў Аляксандар Лукашэнка справай Крыгера?
Першы варыянт — што ён загадзя ведаў пра плян вялікага абмену вязьнямі Расеі з Захадам і вырашыў у ім хаця б крыху паўдзельнічаць. Другі варыянт — што ён вырашыў павесьці з Бэрлінам уласную гульню, уласны торг. А з расейскай вялікай угодай ягоная невялічкая проста супала.
За першы варыянт — уласьцівае Лукашэнку заўсёднае жаданьне хоць крышачку прыстасавацца да гульняў грандаў сусьветнай палітыкі. Ягонай зорнай гадзінай у міжнароднай палітыцы былі Менскія перамовы ў 2015 годзе паміж Франсуа Аляндам, Ангелай Мэркель, Уладзімірам Пуціным і Пятром Парашэнкам. Паводле расповеду самога Лукашэнкі, ён тады «падносіў каву вёдрамі» ўдзельнікам перамоваў. А хоць бы і так, але ж падносіў да Алімпу сусьветнай палітыкі. Ну вось, і Крыгер мог быць такім жа «вядром кавы» ў гульні вялікіх гэтага сьвету.
Але ёсьць аргумэнты і за другую вэрсію. Адзін зь іх — гэта лужына, у якую літаральна сёньня села беларуская прапаганда. У пакаяльным відэа з Крыгерам, якое паказалі па БТ да памілаваньня, ён скардзіўся на тое, што Бэрлін яго кінуў, пра яго забыў, вызваліць яго не спрабуе. Пасьля памілаваньня Крыгера прэсавая сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант паведаміла, што Бэрлін да Менску не зьвяртаўся, каб абмеркаваць лёс нямецкага грамадзяніна, «кіраўніцтва Нямеччыны лёс іх грамадзяніна, мяркуючы па ўсім, зусім не хвалюе», — патлумачыла яна. І беларуская прапаганда паўтарала гэты наратыў, як мантру. І вось настае дзень 1 жніўня. І Крыгера вызваляюць у рамках вялікага абмену. Дык, значыць, і лёс яго Бэрлін хваляваў, і высілкі дзеля яго вызваленьня рабіліся.
Іншая справа, што, магчыма, Эйсмант была і шчырая ў тым сэнсе, што да Менску немцы наконт лёсу свайго грамадзяніна і праўда не зьвярталіся. А зьвярталіся да Масквы.
На карысьць першай вэрсіі сьведчыць і нядаўняя сустрэча Лукашэнкі з Пуціным на Валааме. І наўрад ці літаральна за некалькі дзён да вялікага абмену Пуцін не паведаміў суразмоўцу пра гэта. І ўдзел Беларусі ў ім (справай Крыгера), хутчэй за ўсё, на Валааме абмяркоўваўся.
Ну, і мэта Лукашэнкі (прынамсі, адна з мэтаў) дасягнутая: сёньня і ён — фігурант навіны № 1 сусьветнага парадку дня.
Але, вяртаючыся да пытаньня пра беларускіх палітвязьняў — калі можна было зрабіць выключэньне з агульнай лёгікі абмену паміж Расеяй і Захадам у выглядзе вызваленьня Крыгера, то чаму нельга было яго зрабіць у выглядзе вызваленьня і беларускіх палітвязьняў? Калі Лукашэнка ў любым выпадку быў заангажаваны ў угоду, то чаму было ў яе не ўключыць вязьняў-беларусаў?
Але тут, відаць, падзейнічала другое правіла падобных абменаў — вызваляць сваіх суграмадзянаў. Яно, дарэчы, дзейнічала раней і адносна беларускіх палітвязьняў. Варта прыгадаць гучныя вызваленьні грамадзяніна ЗША Віталя Шклярава і грамадзянкі Швайцарыі Натальлі Хершэ. Зь ліку вызваленьняў беларусаў без грамадзянства нейкай заходняй краіны можна прыгадаць хіба вызваленьне журналіста Свабоды Алега Грузьдзіловіча.
З правілаў заўсёды ёсьць выключэньне. Гэтак і ў цяперашнім вялікім абмене многія палітвязьні, якія выйшлі з расейскіх турмаў, маюць і грамадзянства заходніх краінаў. Аднак ня ўсе, некаторыя — толькі расейскае. Але рабіць падвойнае выключэньне — дамагацца вызваленьня зь беларускіх турмаў грамадзянаў Беларусі — Захад ня стаў. Гэта ня выключана ў будучыні, але — ня гэтым разам.
Што да Лукашэнкі, то пакрасавацца на фоне вялікага абмену яму магчымасьць далі. Але парадаксальным чынам інфармацыйныя карцінкі, якія даюць сёньня і заходнія, і расейскія мэдыя, падобныя: угода ажыцьцёўленая выключна з Пуціным. У тым ліку і вызваленьне Крыгера. Пуцін загадаў — Лукашэнка выканаў?
А Лукашэнка сваёй прапагандай наконт таго, што Бэрлін кінуў Крыгера, гэтую карцінку зрабіў яшчэ больш яскравай.
І дамінуючай будзе менавіта яна. Прычым незалежна ад таго, як яно было насамрэч і якую ролю ў абмене выканаў Лукашэнка. Што насамрэч робіць угоды з вызваленьнем беларускіх палітвязьняў менш імавернымі. Калі партнэр па падобных угодах — толькі Пуцін, то што яму беларускія палітвязь
"Свобода"
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия