Публіцыст і прадстаўнік Рады БНР Сяргей Навумчык – пра заканапраект пра абарону экс-прэзідэнта і членаў яго сям’і.
– Намер Лукашэнкі ўвесьці крымінальную адказнасьць за пагрозы і абразы адносна членаў сям’і экс-прэзыдэнта выклікае сумнеў ня толькі ў палітычным сэнсе, – піша Навумчык. – Само слова «сям'я» у дачыненьні да Лукашэнкі выглядае абсурдам, калі разглядаць яго ў плоскасьці права.
З той простай прычыны, што немагчыма дакладна акрэсьліць групу гэтых асобаў.
Вось, скажам, хто ягоная жонка? Галіна Радзівонаўна, якая была жонкай на момант прэзыдэнцкіх выбараў 1994? А вы ўпэўнены? Магчыма, жонка – маці ягонага сына Міколы? Што было б цалкам лягічна. Альбо нейкая іншая жанчына? Таксама ня выключана.
А колькі дзяцей у Лукашэнкі? Вы ўпэўнена адкажаце – трое. Але на якой падставе вы робіце такую сьмелую выснову? Малодшага сына грамадзтву паказалі толькі праз некалькі гадоў – дзе гарантыя, што не існуюць яшчэ дзесяць, якіх пакуль не паказалі?
Вы скажаце, што зьвесткі пра жонку і дзеяцей павінны быць зафіксаваныя ў пашпарце?
Але пашпарт, які для любога іншага грамадзяніна зьяўляецца галоўным дакумэнтам – апошняе, дзе можна шукаць праўду пра Лукашэнку.
Сваё стаўленьне да пашпарту Лукашэнка выявіў ужо ў самым пачатку свайго «прэзыдэнцкага» шляху, яшчэ ў 1994-м, калі ў падпісных лістах за вылучэньне кандыдатам указаў зусім іншае месца прапіскі, чым тое, якое было пазначана ў пашпарце.
А на працэдуру рэгістрацыі ў ЦВК увогуле зьявіўся бяз пашпарту, чаму аўтар гэтых радкоў быў непасрэдным сьведкам.
А ў пэўны момант ён узяў ды і зьмяніў дату свайго народжаньня. Вось проста пажадаў – і напісаў іншую.
Але думаю, што цяпер, разглядаючы свой пашпарт, Лукашэнка кусае локці. Бо зьмяніў толькі дзень народзінаў, а мог зьмяніць год, нават дзесяцігодзьдзе. І замест 1954 напісаць 1964, а яшчэ лепей – 1974. Ніхто б у пашпартным стале і ня пікнуў.
І сустракаў бы праз пару тыдняў Аляксандар Рыгоравіч круглы юбілей – 50 гадоў. Пагадзіцеся: цудоўны ўзрост. А галоўнае, можна сьмела кіравацть яшчэ гадоў дваццаць. Да 70-ці.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия