Мы чулі безьліч абвінавачваньняў ад адміністрацыі Трампа (і яго самога) у бок Зяленскага і Ўкраіны, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
Апошняе – тлумачэньне спыненьня паставак зброі і разьведдадзеных з вуснаў спэцпрадстаўніка Кэлага: украінцы “самі вінаватыя”. Ня вызначыш, чаго тут болей: цынізму ці інфантылізму. Але: мы ніколі ня чулі ад Трампа хоць слова крытыкі ў бок Пуціна і Расеі.
Да пачатку гэтага тыдня яшчэ можна было верыць (хто вельмі хацеў) у наяўнасьць нейкага мудрагелістага плану, кшталту – закалыхаць Пуціна камплімэнтамі і потым нанесьці па ім сакрушальны палітычны (ці нават вайсковы) удар. Пасьля ж спыненьня дапамогі ілюзіі мусяць саступіць месца разуменьню: гэтак жа лёгка, як Украіну, Трамп здасьць Пуціну Беларусь – калі гэта будзе выгодна ў кантэксьце чарговай “зьдзелкі”.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия