Сёньня, прыйшоўшы на абед, знайшоў у сваёй паштовай скрыні вось такі агітацыйны матэрыял:

Суседзі дружна абмяркоўвалі якасьць і дызайн паштоўкі. З размовы высьвятлілася, што ў паштовыя скрыні іх кінула паштар.

Цікава, начальнік Ваўкавыскага раённага паштовага вузла сувязі Кажушка А.М. сам даў указаньне на гэты конт? Апынулася, што не. Крыху пазьней у інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб паходжаньні паштовак.

А слабО вось так бы Кажушке і што зь ім іншым начальнікам даць такое ж указаннье паштарам разнесьці па паштовых скрынях жыхароў горада друкаваную прадукцыю ад іншых кандыдатаў у Прэзідэнты? Тым болей што нават старшыня раённага Савета дэпутатаў Прэдка С.Ул. пазычыла ўдачы аднаму з кандыдатаў Рыгору Кастусёву, што завітаў у Ваўкавыск 10 сьнежня.