Фактычна, апошні пакет санкцый ЕЗ - гэта гандлевае эмбарга ў дачыненьні да Беларусі і з большага ў дачыненьні да сярэднестатыстычнага беларуса, піша палітолаг Павел Усаў.
Бо забарона на ўвоз гузікаў і туалетнага паперу наўрацьці паўплывае на стабільнасьць рэжыму Лукашэнкі.
Наступны крок гэта фактычна ўсебаковая ізаляцыя Беларусі, бо іншых інструментаў узьдзеяньня ужо няма.
Пры гэтым некаторыя прадстаўнікі новай апазіцыі сьцьвярджаюць, што дзякуючы гэтаму пакету санцый Лукашэнка выпусьціў пэўных палітзьняволенных.
То бок, вынікам татальнай забароны на ўвоз у Беларусь амаль усіх тавараў, забарона на ўезд беларускіх аўто - было вызваленьне каля 20 чалавек, інфармацыю пра большасьць з каторых мы не ведаем. Сярод вядомых людзей толькі моцна хворы Рыгор Коастусеў.
У сьпісе вызваленых няма Бяляцкага, Андрэевай, Касьцюговай, Кузінай, Шарэнды-Панасюк, Пачобута, Севярынца, Дашкевіча ды соцен іншых вядомых і невядомых чалавек, а новаапазіцыянеры сьцьвярджаюць, што гэта посьпех санкцыйннай палітыкі і асабіста йх дзеяньняў.
Атрымоўваецца што актыўнасьць новаапазіцыянераў прывяла да таго, што Беларусь прыроўнена да Расеі, беларусы да рускіх забойцаў, краіны ізалявана, і для йх гэта посьпех? І пасьля гэтага яны працягваюць сьцьвярджаць, што прадстаўляюць інтарэсы беларусаў?
Гэта як і ў чым? Інтарэсы якіх беларусаў вы прадстаўляеце? Тых прыроўненых да рускіх?
Далей, трэба быць вельмі наіўным і не разумець сутнасьці рэжыму Лукашэнкі, каб сьцьвярджаць, што выпусьціць 20 чалавек яго прымусілі санцыі.
Лукашэнка не саступіць Захаду нават, калі ад санкцый пачнуць паміраць беларусы.
Ці гэтыя 4 гады не навучылі нічому? Лукашэнка забівае дзеля ўлады і дэманстрацыі моцы, рэжым ужо забіў некалькі дзесяткаў чалавек і працягвве дэманстраваць сілу.
Тым больш, што рэпрэсіі не сьціхаюць, а тысячы ўсьцяж знаходзяцца за кратамі. І калі дзякуючы дыванным санкцыям, вызвалілі толькі 20 чалавек а не 2000, то сьмеху вартыя гэтыя санцыі.
Але, насам рэч, словамі пра "посьпех санкцый" новаапазіцыянеры намагаюцца ўсемі сіламі толькі апраўдаць сябе і абсурдную палітыку санкцый, прыпісваючы йм сумнеўны посьпех. Бо ў рэчаіснасьці сэнс йх дзейнасьці прыблізіўся да нуля. За гэтую палітыку і інфантыльныя гульні простым беларусам і палітзьняволенным прыдзецца шмат чым расплочвацца. А самападман і прыпісваньне санкцыям эфекту, які яны ў рэчаіснасьці не мелі, прывядзе да далейшых абсурдных і памылковых рашэньняў.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия