У Грузіі "прайшлі выбары" прэзідэнта. У іх, калегіяй выбаршчыкаў (300 чалавек, сябры нядаўна "выбранага парламенту і мясцовых радаў) на безальтэрнатыўнай аснове быў "абраны" прарасейскі кандыдат, былы футбаліст Міхаіл Кавелашвілі, піша палітолаг Павел Усаў.
Саламэ Зурабішвілі, згодна з пазіцыяй часткі грамадства і апазіцыі застаецца дзейсным прэзідэнтам. Хаця і так відавочна, што яна не мае ўплыву на дзяржаўныя структуры і сілавікоў.
Рэальная ўлада застаецца ў руках "Грузінскай мары" то бок Масквы, якая пасьпяхова рэалізуе экспрапрыяцыю Грузіі. Мірныя пратэсты застаюцца мірнымі, на фоне йх прамаскоўскія сілы кансалілуюцца і паступова задушаць супраціў.
Рэванш Масквы быў магчымы не гледзячы на агрэсію Расеі ў 2008 годзе.
Прыкладна такі сцэнар мог бы быць рэалізаваны ў Беларусі ў 2020 годзе, калі б сыйшоў Лукашэнка. Калі б Крэмль падтрымаў "апазіцыю" Пуцін у вачах пратэстнага электарату быў бы героем (на колькі я ведаю, рыхтаваліся "народныя" звароты да Пуціна).
Але Крэмль хутчэй за ўсе вырашыў максімальна аслабіць Лукашэнку, зрабіць яго цалкам залежным, а Беларусь пераўтварыць у стратэгічны плацдарм. Што ўрэшце рэшт і адбылося.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия