Лукашэнка намякнуў, што выбары могуць быць праведзены 20 ліпеня. Думаю, што йх правядуць недзе па сярэдзіне, вясна 2025 году (красавік-травень). З датай яму зараз цяжка акрэсьліца. Раней йх правадзіць (як казалі ў лютым) вялікага сэнсу няма, скараціць свой тэрмін амаль на поў гады, дзеля чаго? Не мэтазгодна, з улікам агульнай стомленасьці як, Лукашэнка, так і сістэмы, таму чым пазьней тым лепей, піша палітолаг Павел Усаў.
Але, самае важнае тое, у якой сітуацыі будзе адбывацца працэс (яму галоўнае каб усе было незаўважна, без абвастрэньня), пры гэтым калі сітуацыя пагоршыцца, можна выбары і перанесьці.
Дапускаю, што з датай канчаткова не акрэсьліліся. Нездарма Карпенка заявіў пра 4 магчымыя даты.
Таксама, яшчэ да канца не вырашана пытаньне з новай "палітычнай дамовай з грамадствам": трэба выпусьціць людзей, зьняць напружаннасьць з суседзямі, стварыць карцінку перазагрузкі. Зараз зрабіць усе гэта немагчыма, хаця да лютага 4 месяцы.
Але ўсе роўна - скарачаць свой тэрмін кіраваньня для Лукашэнкі ў новай сітуацыі не мэтазгодна. Тым больш, што маніпуляцыі з пераносамі асаблівага сэнсу не мелі, а зараз і тым больш.
У адказ на пэўныя слоўныя опусы Лукашэнкі, П. Латушка заявіў пра гатовасьць "удзельнічаць у выбарах".
Зразумела, што ніхто ні ў чым удзельнічаць не зьбіраецца, як і ніхто не будзе зьмяняць умоваў кампаніі 2025 году, яна адбудзецца ў абсалютна стырыльных умовах (хіба што выцягнуць Канапацкую, ці Чэрачня для 2-3%, і тое з вялікай перасьцярогай).
Але, хіба ўпершыню Латушка заявіў пра ўласныя прэзідэнтскія амбіцыі і хутчэй кінуў выклік не Лукашэнку, а Ціханоўскай, якая ўжо прызначыла сябе прэзідэнтам-электам да новых, сапраўдных выбараў у Беларусі.
Думаю, што ў ОСТ моцна напружыліся.
Да гэтага часу Латушка намагаўся замацаваць свае пазіцыі ў вачах заходнікаў і беларускай дыяспары. І гэта яму ўдалося, дзе нідзе, не гледзячы на:
1. Фактычна блакіроўку з боку ОСТ ягоных самастойных захадаў і нават сабатаж у навязаньні сістэмных кантактаў на Захадзе;
2. Скепсіс адносна ягонага мінулага, і працы на сістэму збоку вялікай часткі дэмакратычнай апазіцыі;
Фактычна зараз у атачэньні Ціханоўскай няма людзей, якія маглі канкураваць з Латушкам, ці стварыць супрацьвагу.
Такой асобай мог бы быць Кавалеўскі, але ягоныя амбіцыі не перарасьлі вышэй за перспектывы быць міністрам пры Ціханоўскай. Урэшце рэшт інвестыцыі не апраўдаліся.
Латушка ад пачатку паставіў іншую мэту, спадзяючыся на йх рэалізацыю у кароткатэрміновай перспектыве. Зразумеўшы, што гульня будзе ісьці ў доўгую, паспрабаввў умацаваць свае пазіцыі:
А. Дзейнічаў як самастойны палітык, не маючы электаральнай легітымнасьці, будаваў яе на ўласнай палітычнай актыўнасьці і дзейнасьці;
В. Захаваў НАУ (прынамсі брэнд), хаця не змог кансалідаваць рэсурсы вакол структуры 2020-2021;
С. Замацаваў за сабой пазіцыі ў КР. Але, без ажыўленьня дзейнасьці Рады, апошняя можа стаць і стане камянём, які пацягне яго на дно. Як гэта здарылася з Егоравым. Умоўна, зараз нічога не перашкаджае (большасьць) прадэманстраваць эфектыўнасьць. Пакуль што гэтага нічога няма, нават нейкага канцэпту, моцнай публічнай пазіцыі, стратэгіі, Рада распадаецца;
D. Латушка замацаваў свае пазіцыі ў Кабінэце, асабліва пасьля сыходу Кавалеўскага і Сахашчыка. Хаця, ізноў, прапанаваць нейкую стратэгію ажыўленьня дзейнасьці наўарацьці зможа.
Без наяўнасьці уласнага кадравага і структурнага базісу, разьвіваць уласную сістэму немагчыма. Латушка камфортна адчувае сябе ў дыпламатычна-інфармацыйнай сьферы, а не ў арганізацыйным будаваньні, таксама адчувальны і недахоп людзей на якіх ен мог бы ў гэтым абаперціся на перспектыву наступных год.
Але, відавочна, што ў публічнай прасторы, сярод таго палітычнага пулу, які застаўся пасьля 2020 году, ён адзіны, хто не сыйшоў у нябыт, і канешне будзе намагацца узмацняць свае пазіцыі на фоне аслабленьня ОСТ, асабліва ў 2025 годзе, калі прэтэнзіі Ціханоўскай на прэзідэнтства расплывуцца ў паветры.
Пры такім раскладзе, можна было спрабаваць намацаць магчымасьці кантакту і супрацы з Турарбекавай, Кныровічам (з улікам канфлікту ў барацьбе за КР), нават спрабаваць увесьці йх у АПК.
Для ОСТ Латушка гэта праблема. З аднаго боку ен становіцца кропкай прыцягнененьня, хаця па не зразумелых прычын ен не можа скансалідаваць рэсурсы, якія адыходзяць з іншых структур. Прыкладам з’яўляецца крызіс у НАУ. Таксама ў вачах заходнікаў ён застаецца прымальным.
З іншага боку, ОСТ ўжо не ўстане адціснуць Латушку са сцэны.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия