Навошта былога палітвязьня Рамана Пратасевіча зноў пачынае актыўна выкарыстоўваць прапаганда і прапануе яму стаць мэдыятарам у дыялёгу паміж дзяржавай і апазыцыяй?
Палітолаг Павел Усаў:
«Лукашэнка намагаецца перад выбарамі „перагарнуць старонку“. Ён хоча падпісаць новую палітычную дамову з грамадзтвам, якое ўсьцяж не прымае яго, хоць і не актыўнае ўнутры краіны. Выкарыстоўваючы Пратасевіча, яны спрабуюць нівэляваць маральную сутнасьць пратэсту, непрыняцьця аўтарытарызму. Ён сваім прыкладам паказвае, што няма чаго змагацца з сыстэмай, што трэба проста жыць. Але перамоўшчыкам з апазыцыяй ён ня будзе. Для ўлады такія людзі ня маюць ніякай каштоўнасьці. У сыстэме да такіх, як ён, ставяцца грэбліва. Ня думаю, што Лукашэнка будзе гуляць з апазыцыяй. Будуць выкарыстоўвацца формулы Макея, таму паставілі Пяткевіч і Рыжанкова, каб знайсьці кантакты, у якіх апазыцыя ня будзе задзейнічаная. Для Лукашэнкі цяпер задача — спакойна правесьці выбары. А пасьля іх зьменіцца статус Лукашэнкі, як бы мы ні жадалі. Нават для Захаду гэта будзе час, калі можна будзе пачаць перазагрузку».
"Свабода"
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия