Вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь» выклікалі супярэчлівы розгалас у асяродзьдзі дэмакратычнай супольнасьці.
Што ў выніках Віленскай канфэрэнцыі выклікае ў вас крытыку і нязгоду? Якую альтэрнатыву для дзеяньняў дэмакратычных сілаў вы прапануеце?
На гэтыя пытаньні "Свабоды" адказвае палiтолаг Павел Усаў:
- Асноўнай мэтай канфэрэнцыі было знайсьці нейкія мэханізмы легітымізацыі Сьвятланы Ціханоўскай пасьля 2025 году. Агучаныя мэханізмы выглядаюць даволі абсурдна. Нібыта нейкія арганізацыі легітымізуюць Ціханоўскую, ня маючы на гэта ніякіх правоў і прадстаўніцтва. Сабраліся нейкія людзі і заявілі, што Ціханоўская будзе лідэркай і прадстаўніком беларусаў і пасьля 2025 году.
Ніякай стратэгіі на канфэрэнцыі не было прадстаўлена. Усё абмежавалася агульнымі фразамі і заявай не дапусьціць Лукашэнку на выбары, што таксама гучала абсурдна. Разумеючы, што нічога зрабіць на сёньняшні дзень гэтыя структуры ня ў стане, то і прапанаваць нейкія канкрэтныя інструмэнты рэальнай барацьбы немагчыма. Канфэрэнцыя прадэманстравала банкруцтва новай апазыцыі, якое спрабавалі схаваць за пафаснымі выказваньнямі.
На сёньня трэба прызнаць, што за 4 гады рэсурсы супраціву былі максымальна выпусташаныя. Ніхто сур’ёзнай стратэгіі барацьбы і зьмены рэжыму прапанаваць ня можа. Рэсурсы і ўнутры Беларусі, і за яе межамі былі вычарпаныя, апазыцыя сама сябе дыскрэдытавала рознымі скандаламі, у атачэньні Ціханоўскай засталіся тыя ж самыя людзі, якія прывялі да развалу гэтых структураў.
Таму без радыкальных зьменаў нічога зрабіць немагчыма. Але Ціханоўская застаецца асобай, кантраляванай найбліжэйшым атачэньнем, яна не прымае самастойных рашэньняў. Ёй гэта камфортна, і ніякіх намаганьняў рэструктураваць дзейнасьць апазыцыі няма.
"Свабода"
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия