Указам прэзыдэнта ад 13 жніўня 2020 г. за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў шэраг супрацоўнікаў праваахоўных органаў Беларусі ўзнагароджаны медалямі. Колькасць супрацоўнікаў МУС, якія атрымалі ад яго медалі, пералічаная на 25 старонках.
Сярод іх ёсць і ваўкавычане. Так, былы начальнік Ваўкавыскай міліцыі, а цяпер намеснік начальніка крымінальнай міліцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама па аператыўна-вышуковай рабоце, палкоўнік міліцыі Максім Рудый узнагароджаны медалём «За бездакорную службу».
Камандзір роты міліцыі Ваўкавыскага аддзела Дэпартамента аховы, маёр міліцыі Аляксандр Валейка, міліцыянер групы затрымання роты міліцыі Ваўкавыскага аддзела Дэпартамента аховы, прапаршчык міліцыі Яўгеній Лазар і намеснік начальніка міжраённага аддзела ДАІ па абслугоўванні Ваўкавыскага, Бераставіцкага і Свіслацкага раёнаў міліцыі грамадскай бяспекі Ваўкавыскага РАУС, маёр міліцыі Аляксандр Свейка ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия