Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2017 года за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў памочнік камандзіра ўзвода – камандзір аддзялення груп затрымання роты міліцыі Ваўкавыскага аддзела Дэпартамента аховы МУС, старшы прапаршчык міліцыі Генадзь Маркевіч узнагароджаны  медалём «За бездакорную службу» ІІ ступені, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Ваўкавыскага РАУС, лейтэнант міліцыі Аляксандр Аксенцюк і следчы па асабліва важных справах 2-га следчага аддзялення Ваўкавыскага РАСК, падпалкоўнік юстыцыі Вольга Шырокая ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

Віншуем!