Давайце ня цешыць сябе ілюзіямі і самападманам. Беларусь, лёс беларускага народа не цікавыя Захаду. І ніколі не былі, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
Зрэшты, быў кароткі пэрыяд, калі Захад выяўляў сапраўдную цікавасьць: калі ў Беларусі была ядзерная зброя. Але мы бяздарна аддалі яе за “дзякуй” — і, як тагачасны дэпутат Вярхоўнага Савета, я не здымаю зь сябе адказнасьць за тую наіўнасьць. Казаў гэта раней, паўтараюі цярер.
Толькі адзін палітык, падтрымліваючы ідэю бяз’ядзернасьці, сьцьвярджаў, што нельга сьпяшацца, што трэба запатрабаваць сур’ёзныя палітычныя і ваенныя гарантыі і моцную эканамічную кампэнсацыю: Зянон Пазьняк.
Станіслаў Шушкевіч мала таго, што фарсіраваў вывад зброі за “дзякуй”, дык яшчэ і пагадзіўся аддаць яе … у Расею. А потым падтрымліваў прымітыўную тэзу: уявіце, а каб такая зброя была ў Лукашэнкі!
Дэмагогія: пры належнай кампэнсацыі ў 1994 была б зусім іншая эканамічная і палітычная сытуацыя, ніякага Лукашэнкі і блізка б ва ўладзе не было.
У выніку, атрымалі і Лукашэнку, і расейскія ядзерныя боегалоўкі.
Так, Расея нам вораг, але і Захад - не надзейны саюзьнік.
Усьведамленьне гэтага факту ня ёсьць нагодай для адчаю; наадварот, гэта стварае надзею. Бо ўсякая праца (а палітычная найперш) эфэктыўная толькі тады, калі не будуецца на ілюзіях.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия