На дэбатах кандыдатаў у віцэ-прэзыдэнты ЗША Ўкраіну не ўзгадалі. Зусім. Канешне, амэрыканскія выбары — гэта, найперш, пра ўнутраныя праблемы. Вядома, віцэ-прэзыдэнт не вызначае міжнародную палітыку ЗША. І ўсё ж, тое, што пра Ўкраіну не было ні слова — трывожны знак, пiша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.
Знак, які можна расцаніць як індыкатар істотнага дрэйфу амэрыканскіх палітыкаў (прычым абедзьвюх партый) у бок пачатку мірных перамоваў паміж Кіевам і Масквой — у час, калі Расея знаходзіцца ў значна больш выйгрышнай тактычнай пазыцыі. Стратэгічна, магчыма, і не (Расея адстане на дзесяцігодзьдзі), але ў сэнсе становішча на фронце, мілітарызацыі вытворчасьці (больш як 40% бюджэту заплянавана на вайну), невычэрпнага людзкога рэсурсу (Пуцін кладзе мужыкоў на фронце дзясяткамі тысяч, а можа мільёнамі — і народ змаўчыць, “бабы новых нарожают”), попыту на расейскія энэрганосьбіты — па ўсім гэтым Крэмль у выйгрышным становішчы. Плюс зьнешні фактар: падтрымка Кітаю і абвастрэньне канфліктаў у іншых кропках планеты.
Усё магло б быць інакш, калі б у 2022 Захад закрыў ва Ўкраіне неба, а ў 2024 дазволіў біць ракетамі ўглыб расейскай тэрыторыі. Але гэтага не было і няма.
А ёсьць пачатак “прымусу Ўкраіны да міру”, а значыць, Расея паразу ў вайне не пацерпіць.
Мне горка гэта пісаць, я хацеў бы яе поўнага разгрому і, як вынік, яе распаду, вызваленьня народаў, якія цяпер у складзе “фэдэрацыі” — але трэба цьвяроза глядзець на рэчы.Што азначае захаваньне Расеі ў “пуцінскім” варыянце для беларусаў? Яшчэ мацнейшы ціск імпэрыі, яшчэ большы маштаб зьнішчэньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, новых палітвязьняў і новых эмігрантаў.
Што да Лукашэнкі, то ён ізноў апынаецца ў стыхіі, у якой адчувае сябе як драпежная рыба ў мутнай вадзе: у працэсе геапалітычнпга гандлію паміж Масквой і Захадам (а рэальна - Вашынгтонам), можна сьцібрыць нешта і для сябе.
У такой сытуацыі галоўнай тэмай, якая будзе найбольш хваляваць Лукашэнку, робіцца тэма мэдыцыны. Не для народа, зразумела — для сябе.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия