Лукашэнка павіншаваў Украіну з Днём незалежнасьці. Колькі чалавек за апошнія два гады рэпрэсавалі ў Беларусі за публічна выяўленае пажаданьне міру на ўкраінскай зямлі, за выказваньне сімпатыяў да украінскага народу, за ўкраінскую сімволіку, пiша палiтычны аналiтык Віталь Цыганкоў.

Грамадзянін Лукашэнка “поздравил народ Украины с Днем Независимости”, “пожелал жителям Украины мирного неба и гражданского согласия, благополучия их щедрой стране, сплоченности семьям”.

Я не разумею, чаму ГУБАЗіК дагэтуль не стаіць каля дзьвярэй грамадзяніна Лукашэнкі з аўтаматамі і шчытамі. Чаму гэты грамадзянін дагэтуль не арыштаваны за экстрэмізм.

Бо людзей у Беларусі арыштоўвалі за значна меншыя праявы сімпатыі да ўкраінцаў, -- за сьцяг, за песьню, за той самы заклік да міру.

Украінцаў пралукашэнкаўскія тэлеграм-каналы “Белорусский силовік” ці «Жёлтые сливы” называюць не іначай як «х..х..л», «противник», «враг», штодня жадаючы выключна зьнішчэньня гэтай краіны, пазбаўленьня яе незалежнасьці.

Так што трэба арыштоўваць альбо Лукашэнку альбо “Жёлтые сливы”. (а лепш і/і).