Масковіі не патрэбны гарада, ім патрэбны тэрыторыі, піша палітолаг Павел Усаў.

Яны абралі абсалютна новую тактыку. Вынішчэньне раёну/гораду дашчэнту, зраўнаньне йх з зямлёй, а потым захоп ужо вынішчынай тэрыторыі. І гэта для йх перамога. Прыклады: Марыюпаль, Мар’інка, Бахмут. Там нічога не будзе расьці, акрамя чартапалоху, нічога не будзе развівацца, тое як у самой Расеі.

У Расеі няма ніводнага заможнага, разьвітага раёну, ці тэрыторыі. Рэспубліка Саха, адзін з самы заможных абшараў у сьвеце па залежах дыямантаў, і адзін з найбяднейшых і дэпрысіўных рэгіёнай Расеі. Абхазія, Асетыя, Прыднястроў’е.

Нават Масква, вельмі добры прыклад. Ёсьць Крэмль, ханскі палац, а ўсе іншае гэта зямля, якая павінна ўтрымліваць Хана і Арду. Яны як вампіры, горш за паразітаў. Ніякага развіцьця, ніякага паляпшэньня дабрабыту людзей, усе навакольле - гэта планктон, ежа.

Такое стаўленьне ў гэтых людзей да ўсяго: пажыраньне. Але яны думныя з таго, што захапілі новыя і новыя кавалкі зямлі. На жаль, такі лёс чакае і Беларусь, калі яна цалкам трапіць ў рукі Расеі - хуткі заняпад і дэградацыя, што фактычна адбываецца і зараз, бо ў Беларусі ўжо пануе расейскі сьвет.

Р.S. І калі Крамлю хопіць часу і людскога матэрыялу, крок па кроку, метадам выпаленай зямлі, яны проста вынішчаць большую частку Украіны.