The deal у псіхалагічным плане азначае роўнасьць бакоў (нейкае умоўнае партнёрства), супольны інтарэс і супольнасьць мэтаў, якія бакі намагаюцца дасягнуць, піша палітолаг Павел Усаў.

Прынамсі такое бачаньне сітуацыі ў Трампа. Які сказаў, што ен майстар здзелак. Менавіта таму ён імкнецца зраўняць Пуціна і Зяленскага, Украіну і Расею. Перарабіць вайну ў нейкі бізнес-канфлікт, дзе няма вінаватых і ўсе церпяць.

Для Трампа deal - пакажчык ягонага палітычнага посьпеху і "генія", узроўня Лінкальна і Вашынгтона. Для яго ў гэтым прагматычная мэта. Каб дасягнуць яе, Украіна і Расея павінна быць роўная ў статусе.

Таксама, Трампа не хвалююць наступствы, але сам факт здзелкі. Што там будўе далей, яму (пакуль) ўсе роўна.

DEAL таксама адмаўляе наяўнасьць нейкіх схаваным ідэалагічных матываў і амбіцый. То бок вайна пачалася не таму, што ў Расеі былі імперскія амбіцыі, а таму, што быў парушаны папярэдні DEAL, а так Расея зацікаўлена ў дасягненьні здзелкі для агульнага інтарэсу і дабра.

Зяленскі і украінскі народ зусім у іншай сітуацыі, ў тым ліку маральна-псіхалагічным.

1. Перш за ўсе Кіеў не ўспрымае (ды і не можа) паняцье " deal", але мірныя дамовы, якія прадугледжваюць канкрэтныя гарантыі;

2. Расея зло і не можа быць партнерам і мець набліжаны статус да Украіны. Яна агрэсар і вінаватая ў вайне і генацыдзе і павінна несьці адказнасьць, як прававаю, так і матэрыяльную. DEAL гэтага не прадугледжвае. Яна прадугледжвае, што ўсе вінаватыя і ўсе нясуць адказнасьць, ці наадварот;

3. DEAL не прадугледжвае, што нехта прайграе, гэта win win gaim. Для Украіны, ды рэгіену неабходна, каб Украіна перамагла, а Расея была аслаблена.

4. Украіна разумее, што прычынай агрэсіі быў расейскі імперыялізм і місіянства Пуціна, і што ніякі deal не спыніць Маскву, таму патрэбны канкрэтныя гарантыі, які можа даць толькі мірны план і калектыўная бясьпека. Бо моцная Расея = Імперыя = Вайна;

Напружаннасьць ў Белым доме і ў адносінах вынік непаразуменьня ў падыходах і мэтах, псіхалагічных адносінаў. Для ЗША Трампа вайна ва Украіне - гэта праблема, для Украіны - гэта трагедыя і катастрофа.

Трамп не разумее Зяленскага, чаму ён такі ўпарты - deal, гэта добра для ўсіх.

ЗША не хочуць разумець гэтай сітуацыі, Украіна не можа і не зможа.

Таму напружанасьць і непаразуменьні будуць заставацца, пакуль Трамп не зменіць мысьленьня дзельца, на "збавіцеля".

Думаю ў такой сітуацыі трэба спрабаваць ізноў проста паразмаўляць дзьвум прэзідэнтам, бо ў атачэньні Трампа дамінуюць дзяльцы.