Пуцін ставіць умовай "мірных перамоваў" захаваньня Расеяй кантролю ўсіх захопленных тэрыторый, піша палітолаг Павел Усаў.
У геапалітычным сэньсе гэта перамога Расеі над Захадам. І, на маю думку, Захад з гэтым можа пагадзіцца.
Што па выніку
- Расея атрымае палітычную, вайсковую, маральную, ідэалагічную перавагу на Захадам. Грамадства і гаспадарка будзе працаваць на татальную вайну і дамінацыю. Бо, што атрымаецца, краіны з насельніцтвам у 1.5 міл’ярды чалавек, з гаспадаркай у трыл’ены даляраў былі не ўстане абараніць сваіх фундаментальных каштоўнасьцяў: дэмакратыі, незалежнасьці, свабоды, правоў чалавека ў крытычнай сітуацыі супраць краіны агрэсара са слабой эканомікай, насельніцтвам ў 130 млн.
- Украіна застанецца шэрай зонай, з моцна вычарпанай гаспадаркай і грамадствам;
- Расея ўзмоцніць гібрыдныя ўплывы ва Украіне (палітычныя крызісы) і працягне дэстабілізаваць Украіну і рыхтаваць новы ўдар;
- Уплывы Масквы на постсавецкай прасторы будуць неабмежаванымі. Ніхто не зможа выказаць супраціў расейскім стратэгічным намерам. Грузія з’яўляецца добрым прыкладам;
- Беларусь цалкам застанецца пад кантролем Крамля, хутка завершыцца працэсс ваўсаюзваньня (валюта, войска, сістэма);
- Палітычная параза Захаду ў вайне ўзмоцніць дэкансалідацыю ў краінах НАТА і ЕС. Прарасейскія групы атрымаюць магчымасьць рэваншу. Дамінуючым будзе тэзіс: з Расеяй трэба дамаўляцца, у нас няма сродкаў на вайну. Расея забірае "сваё". Санкцыі будуць зьнятыя і Расея палепшыць эканамічнае сваё становішча;
- Адбудзецца маральная і ідэалагічная дэмабілізацыя і дэмаралізацыя заходніх грамадстваў;
- Масква ўзмоцніць ціск і правакацыі на краіны Балтыі і Польшчу. Будзе патрабаваць дэмілітарызацыі і дэнацыфікацыі рэгіёну.У сваю чаргу матывацыі ваяваць за літоўцаў, латышоў, эстонцаў у іншых вайскоўцаў НАТА будзе - 0;
- Павялічыцца інтэнсіўнасьць вайсковых канфліктаў на перыферыях, бо Расеі і асі: Масква-Тэгеран-Пекін трэба будзе скіроўваць некуды сваю агрэсію;
- Сур’езным эфектам будзе ўзмацненьне вайсковай прысутнасьці Расеі ў краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і наступленьне хвалі аўтарытарызму. Па сутнасьці ўзьнікне новы неліберальны сусветны парадак, з дэмантажом ліберальнай дэмакратычнай ідэалогіі ў шмат якіх краінах сьвету. Не выключаю, што будзе падпісаныя нейкія дамоўленасьці, якія перафарматуюць мапу ўплываў і прысутнасьці ў сьвеце.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия