У сераду ў Іране павесілі 29-гадовую Саміру Сабзіян, вядомую як «нявеста-дзіця». Яна была асуджаная на сьмяротнае пакараньне за забойства свайго мужа і правяла ў турме дзесяць гадоў.
Яна стала васемнаццатай жанчынай, пакаранай іранскімі ўладамі толькі сёлета, паведамляе ВВС.
Пра пакараньне сьмерцю паведаміла Іранская праваабарончая арганізацыя (IHR), якая базуецца ў Нарвэгіі. Афіцыйнага пацьверджаньня з боку ўладаў Ірану пакуль няма.
Саміра выйшла замуж у 15 гадоў і, паводле слоў яе сваякоў, сыстэматычна падвяргалася хатняму гвалту.
У 19 гадоў яна была арыштаваная па абвінавачаньні ў забойстве мужа. Суд адразу вынес ёй сьмяротны прысуд, але яго выкананьне было адкладзена з шэрагу бюракратычных прычын.
У момант арышту ў яе было двое дзяцей (адно з іх немаўля), зь якімі за мінулыя дзесяць гадоў ёй дазволілі пабачыцца толькі аднойчы — незадоўга да пакараньня сьмерцю, у пачатку сьнежня.
«Саміра на працягу многіх гадоў была ахвярай гэндэрнага апартэіду, дзіцячага шлюбу і хатняга гвалту, а сёньня стала ахвярай некампэтэнтнай і карумпаванай машыны забойстваў гэтага рэжыму», — заявіў кіраўнік IHR Махмуд-Аміры Магадам.
Паводле праваабаронцаў, колькасьць сьмяротных пакараньняў у Іране прыкметна ўзрасла ў апошні час — толькі ў лістападзе гэтага году былі пакараныя 115 чалавек.
Amnesty International называе гэта сэрыйнымі забойствамі, санкцыянаванымі дзяржавай, і заклікае Тэгеран спыніцца.
Photo by ThisIsEngineering
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия