Ва ўсім сьвеце з трывогай і часам моцнай доляй алармізму разважаюць, якім будзе гэты год, ці не захопіць нашу цывілізацыю чарада новых рэгіянальных канфліктаў і войнаў. Усіх гэта палохае, непакоіць, - аўтары разважаюць, што можна зрабіць, каб гэтага не адбылося, пiша палітычны аналітык Віталь Цыганкоў.
Але ёсьць месца, дзе пра магчымасьць будучых войнаў разважаюць з радасьцю, з захапленьнем, з нейкім нават прыдыханьнем. Гэта расейскія патрыятычна-шавіністычныя тэлеграм-каналы, ды і значная частка экспэртна-палітычнай эліты Расеі. Яны чакаюць вайну як падарункаў на Новы год, ці 23 лютага – нібыта гэта для іх галоўнае (магчыма, адзінае) сьвята ў жыцьці. Кожную новую кропку напружанасьці, кожную атаку умоўнага Ірана на ўмоўны Пакістан як успрымаюць як падарунак лёсу, як нечаканы 13-ы заробак. Пры абстрэлах хусітамі караблёў яны перажываюць штосьці падобнае на аргазм.
Па нейкай ірацыянальнай і нічым не даказанай прычыне яны лічаць, што чым горш будзе ва ўсім сьвеце, калі паўсюль наступіць крызіс і хаос, - тым лепш будзе Расеі. Усе магчымыя войны яны разглядаюць як сьведчаньне аслабленьня Захаду – маўляў, Захад ня здольны будзе на ўсё рэагаваць, а таму ягоны ўплыў панізіцца. Ну і вечныя мары, якім па 20 гадоў, пра “развал Эўразьвязу”, “грамадзянскую вайна ў ЗША”, “канец даляру”.
Расея імкліва эканамічна расла ўсе 2000-я, алігархі множыліся, з Захадам (які дапамог ім крэдытамі і палітычнай падтрымкай выстаяць у 90-я) не было істотных праблемаў – здавалася б, жывіце ды радуйцеся. Не, як толькі яны “падымаюццца з кален” – ім хочацца паваяваць.
Гэта, як мне падаецца, ужо даўно не палітычнае, гэта псіхалагічнае. Гэтым людзям хочацца вайны не таму, што яна нібыта прынясе нейкія здабыткі альбо нешта "абароніць" – ім проста хочацца вайны дзеля вайны. Цяга да разбурэньня, непрыняцьцё нармальнага жыцьця -- па вялікім рахунку, нават цяга да сьмерці, танатас.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия