Садовая ярмарка пад такой назвай адбудзецца на гарадскім рынку ад 12-й да 16-й.
У праграме ярмаркі продаж бярозавіка, саджанцаў, расады, семя, будуць працаваць гандлёвыя кропкі і арганізаваны канцэртныя і дзіцячыя гульнёвыя пляцоўкі.
Такім чынам мясцовыя ўлады спрабуюць адцягнуць увагу народа ад маршаў «недармаедаў» і шэсця ў сталіцы на Дзень Волі, які традыцыйна адзначаецца 25 сакавіка.
Таксама на суботу прызначаны суботнік, грошы ад якога пойдуць на рамонт моладзевага цэнтру, што месціцца ў будынку ранейшага Дома культуры чыгуначнікаў.
Між іншым, у Гродне ўлады дазволілі мітынг на Дзень Волі. Заяўка на правядзенне мітынгу на Дзень Волі была пададзеная ў Гродзенскі гарвыканкам яшчэ 10 сакавіка падчас круглага стала памiж дэмакратычнымi актывiстамi i ўладамi. У аўторак 21 сакавіка стала вядома, што гарвыканкам даў дазвол гродзенцам сабрацца 25 cакавiка і адзначыць свята. Збор удзельнікаў прызначаны на 12.00 у Каложскiм парку. Дазволены мітынг пройдзе да 14.30.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия