9 верасня ў аг. Падароск адбудзецца раённае свята «Дажынкі-2017».

12.00 - конкурс святочных падворкаў сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна

14.00 - святочнае шэсце

14.30 - адкрыццё памятнага каменю «Дажынкі-2017»

15.00 - адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў жніва

16.00 - канцэрт зорак беларускай эстрады Ларысы Грыбалёвай, Эдуарда Ханка, групы «ByCity», Сашы Немо, групы «Шкляры» і інш.

18.00 - канцэртная праграма артыстаў з г. Слоніма.

Будуць працаваць гандлёвыя кропкі, гульнявыя зоны, прадстаўлены падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.

На час правядзення мерапрыемстваў з 12.00 да 21.00 будзе забароненая рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах аграгарадка.