Учора раёнка надрукавала артыкул пра стан спраў у сельскай гаспадарцы. Карціна вачэй не цешыць. Так, (цытую),
усяго 4 тон малака ў суткі недабіраліза першую дэкаду сьнежня ў раёне, каб выйсьці па надою на ўзровень мінулага года. Пакуль што ўдалося перакрыць яго меньш чым палове гаспадарак – 5 з 11. Самая значная прыбаўка ў “Зары і К” – 27 тон. На 9 тон павялічылі надой у “Падароску”, амаль на 7 у “Воўпе”, больш чым па 4 тон у “Хацькоўцах” і “Гнезна”. Аднак нават усе разам яны не перакрываюць мінуса па надою ў адной гаспадарцы, племзаводзе “Рось”, дзе штодзень недабіраюць да леташняга паказчыка больш як 7 тон малака.
Наконт «Зара і К» ўсё ясна — 2 буйных комплекса ў Калантаях і Субачах робяць сваю справу. Астатнія сельгаспрадпрыемствы таксама імкнуцца не адставаць. А вось чаму справы ідуць дрэнна яшчэ ў 6 гаспадарках раёна — гэта пытаньне.
Па выніках 11 месяцаў бягучага года наш раён спрацаваў без прыросту валавай вытворчасьці малака. Вельмі нізкая таварнасьць малака. Зразумела, што ад каровы не мажліва патрабаваць большых надояў. Усё залежыць і ад умоў яе утрыманьня. Бо бывае і так, што каровы стаяць па вымя ў гноі. Як тут даць норму малака? Самой бы не загнуцца. А гэта ўжо цягне на крымінальную адказнасць за зьдзекваньне над жывёламі. А, магчыма, адзін з чыньнікаў — кадравае забеспячэньне?
Але ёсьць і плюсы. Ваўкавыскі раён па выніках працы за гадова-пашавы перыяд 2010 г. заняў ганаровае трэцяе месца. Значыцца, ёсьць яшчэ рэзервы.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия