Сёньня а 20.25 і заўтра а 21.40 спадарожнікавы тэлеканал Белсат ў дакументальным цыкле «Невядомая Беларусь» паўторыць паказ 2 частак дакументальнай стужкі рэжысёра Зоі Катовіч «Няскораная» (2010 г., Беларусь) пра Ларысу Геніюш — адну з найлепшых паэтак Беларусі. Ейныя вершы, выпрабаваныя суровым часам, і сёньня гучаць цалкам сучасна і нават надзённа. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму ж краіна, якой гэтая таленавітая жанчына прысьвяціла сваё самаахвярнае жыцьцё, дзеля якой стварала і пакутавала, адхінаецца ад яе нават цяпер, калі рухнула антычалавечая камуністычная сістэма? Чаму Ларысе Геніюш не знайшлося месца ў “праўрадавым” нацыянальным пісьменстве? Чаму ейны драматычны лёс дагэтуль не стаў вартым гістарычнага даследаваньня з боку дзяржаўных інстытутаў? Чаму сучаснае кіраўніцтва краіны лічыць немагчымым рэабілітаваць асобу, віна якой усяго толькі ў тым, што яна аддана любіла Бацькаўшчыну? Чалавек у жорнах эпохі. Чалавек, якога афіцыйная Радзіма не ратавала і не ратуе нідзе і ніколі.
Дарэчы, 27 ліпеня мінулага году сьвяткаваньне стогадовага юбілею Ларысы Геніюш чакана вылілася ў супрацьстаяньне з уладамі. Спачатку ў Ваўкавыску раптоўна зьнікла шыльда ў гонар паэткі, што была вывешаная на доме, у якім Ларыса Геніюш нарадзілася. У дадатак да гэтага на некалькі гадзін у пастарунак трапіў ініцыятар вывешваньня памятнай шыльды — мясцовы прадпрымальнік Мікалай Кавальчук. А потым ужо ў Зэльве ўлады ў адкрытую cарвалі памятную шыльду з дома, дзе жыла Ларыса Геніюш. У абодвух выпадках дамы былі прыватнымі, а з гаспадарамі была дасягнутая дамоўленасьць на разьмяшчэньне памятных знакаў.
Стужку можна паглядзець цалкам тут.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия