17 ліпеня у Ваўкавыску, з нагоды святкавання Дня горада, адбылося адкрыццё помніка 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што у той бітве загінула амаль уся Ваўкавыская харугва, якая прымала ўдзел у баталіі. Факт удзелу Ваўкавыскай харугвы і гераізму нашых продкаў пацвярджаецца ў гістарычных хроніках.
У 2008 годзе 44 жыхары Ваўкавыску звярнуліся да гарадскіх уладаў са зваротам адзначыць памяць мужнасці нашых землякоў адкрыццём мемарыяльнай стэллы. Нажаль, гэтае мерапрыемства спазнілася амаль на год, таму што некалькі раз перарабляўся праект мемарыяльнага знаку для таго, каб канчатковы варыянт эскіза быў зацверджаны Гарадзенскім абласным мастацка-экспертным Саветам. Гэта адзначыў у сваёй прадмове і старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму Дз. Голец.
На адкрыццё сабралася шмат людзей, гэта і прадстаунікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў гораду, нашы польскія і расейскія госці, сябры Грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”, Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання «Рух «За Свабоду» і простыя грамадзяне. Пасля афіцыйнага адкрыцця да помніка былі ускладзены кветкі і вянкі.
Ад нас як заўседы здымкі:
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия