Прэзентацыя кнігі “Лісты з Зэльвы” з выдавецкай серыі “Гарадзенская бібліятэка” адбылася 21 красавіка ў Ваўпянскай сярэдняй школе. Выданне прадставілі Міхась Скобла і Сяргей Чыгрын.
Месца для прэзентацыі было абрана невыпадкова. Менавіта тут, у Ваўпянскай царкве, славутая беларуская паэтка ў 1935 годзе брала шлюб.
Кніга змяшчае ў сабе ўсё дагэтуль невядомае.
Паэтка кожны дзень пісала па некалькі лістоў у якіх фіксавала свой душэўны стан і падзеі, якія адбываліся.
Літаратуразнаўца Міхась Скобла параўнаў творчасць Л. Геніюш з бяздонным калодзежам.
— Чым больш чэрпаеш ваду, тым яна чысцейшая. Так і лісты Ларысы Геніюш, — гаворыць спадар Міхась.
Вучні сярэдняй школы зрабілі падарунак – чыталі вершы не толькі Л. Геніюш, а і прысутных паэтаў.
На пытанне, што было самым запамінальным пры вывучэнні творчасці Л. Геніюш, спадар Міхась распавёў наступнае:
— У Менску год таму а 18.50 у метро загінулі людзі.
За тры хвіліны да выбыху я прыбыў на гэтую станцыю метро.
Штосьці мне раптам падказала, каб я выйшаў наверх.
Наверсе над метро месціцца кнігарня, у якой прадавалася кніжка “Гасціна”.
У гэты момант нешта мне падказала выйсці і набыць гэтую кніжку.
Як тольклі я выйшаў з метро, зямля пада мною ўздрыганулася…
Мяне выратавала Ларыса Геніюш.
Я веру, што такія людзі як Ларыса Геніюш спрыяюць нам.
За самыя цікавыя пытанні, якія былі зададзены аўтарам, школьнікі атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі’.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия