Здаўна ў Купаллі ўдзельнічалі ўсе жыхары сяла ад малога да вялікага, бо толькі ўсеагульнае выкананне абрадаў забяспечвала дабрабыт.
У народзе верылі, што ў гэту ноч рэкі свецяцца асаблівым нерэальным святлом, а ў іх водах купаюцца душы памерлых у абліччы русалак. Па зямлі ходзяць ведзьмы, чарадзеі і духі, якія імкнуцца нашкодзіць чалавеку, расліны і жывёлы размаўляюць, а сонца на золку «гуляе».
Убачыць гэтыя цуды, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае, згодна з павер'ямі, усяго на імгненне раз у год. Яна дае незвычайную здольнасць бачыць будучыню і знаходзіць усе схаваныя скарбы свету. Каб адшукаць яе, трэба выправіцца ноччу ў лес аднаму і зайсці ў так лясны гушчар, каб не чуць ні пеўняў, ні сабак з навакольных вёсак. Папараць-кветка маленькая, але яна ззяе ў цемры яскравым агеньчыкам.
Пошук «папараць-кветкі» – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы.
Адначасова Купалле - час разгулу змрочных сіл прыроды. Ведзьмы ператвараліся ў розных крылатых жывёл і ляцелі на Лысую гару пад Мсціславам, каб зладзіць там шабаш.
Калі чалавек не святкаваў Купалле, яго маглі палічыць ведзьмаром: значыць, у гэтую ноч ён лятаў на Лысую гару.
Купальскія агні ўвасаблялі сонца і надзяляліся сілай даваць ураджай і праганяць смерць.
Пры агні гатавалі абрадавую вячэру: яешню, верашчаку, кулагу, варэнікі.
Вакол агню вадзілі карагоды, спявалі купальскія песні. Праз вогнішча хлопцы і дзяўчаты скакалі парамі, што было звязана з ачышчальнай магіяй і з рытуалам, прызначаным забяспечыць плоднасць.
Важнымі элементамі свята былі спаленне або тапленне ў вадзе пудзіла Купалы, рытуальнае купанне на ўзыходзе сонца, качанне па расе, пусканне з гары падпаленага кола і інш.
Вельмі пашыранай на Купалле была варажба, асабліва на замужжа.
Яшчэ днём перад купальскай ноччу дзяўчаты і жанчыны збіралі розныя расліны: лічылася, што ў гэты час яны набываюць асабістую моц.
А раніцай пасля Купальскай ночы дзяўчаты і хлопцы сустракалі світанак, назіралі, як сонца «грае», купаліся ў вадзе, каталіся па траве з купальскімі росамі, каб набрацца сілы.
Усё гэта можна было пабчцыь учора ўвечары ў Ваўкавыску.
На пляцоўцы па вул. К. Маркса артысты ваўкавыскага гарадскога Дома культуры падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам польскіх сяброў з Грудка і творчых калектываў Ваўкавышчыны.
Фота Юліі Блажэвіч.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия