Сёння праваслаўныя хрысціяне святкуюць нараджэнне Іісуса Хрыста Сына Божага, які прыйшоў да нас, каб праз пакуты ачысціць нас ад грахоў і паказаць шлях да Жыцця Вечнага побач з Заснавальнікам. Шлях гэты просты, ідзе ён праз любоў і некалькі запаведзяў, але прайсці яго здоляе не кожны. Мы віншуем усіх вернікаў і шчыра жадаем моцы і натхнення каб прайсці гэты складаны шлях, скарыстаць вялікі дар, які прынёс да нас Іісус таму, што ведаць і не скарыстаць гэты дар і міласць гэта не даравальна, гэта падман самой існасці жыцця.
Ваўкавыскія вернікі апоўнач сустракалі Нараджэнне Хрыста ў Благавешчанскай царкве, што на вуліцы Соф’і Панковай. Богаслужэнне пачалося пасля 23.00, кожны прысутны змог памаліцца, пакаяцца, каб з чыстым сэрцам сустрэць свята.
З дазволу настаяцеля храма быў зроблены фотарэпартаж, які мы прапануем да вашай увагі:
Фота: Уладзіслаў Мігдалёнак
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия