У гэты дзень ад часоў сівой старажытнасці беларусы, як і астатнія ўсходнія славяне, паміналі продкаў. На магілах бацькоў і блізкіх сваякоў адбываліся трапезы.
У адных мястэчках Беларусі на могілках збіраюцца ў Наўскі Чацвер, у другіх, як на Ваўкавышчыне — на Правадную нядзелю. Але ў большасці наведванне могілак адбываецца на 9-ты дзень пасля Вялікадня. Зазвычай у гэты дзень зранку памінаюць сваякоў у царкве, а потым ідуць на могілкі. Існуе народны звычай прыносіць для памерлых велікоднае яйка. Святары ж адзначаюць, што галоўнай павінна быць малітва за спачылых.
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия