12 чэрвеня 2016 года ў Шылавіцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы прайшоў чарговы парафіяльны фэст, на які сабраліся жыхары Шылавіч, навакольных вёсак і госці.
Ужо які год запар і мы наведалі фэст. Наведвальнікаў мерапрыемства чакалі конкурсы, гульні, канцэрт мясцовай самадзейнасці, кірмаш салодкіх вырабаў і народных майстроў.
Асаблівую цікавасць выклікаў канцэрт мясцовай самадзейнасці, які, як заўсёды, прайшоў на высокім узроўні. Парадаваў землякоў сваім выступам спявак Валерый Грэсік, які прыехаў на пабыўку з войска. Як заўсёды, феерычна выступіў тэатр моды “Спадчына” з Ваўкавыску. А добры настрой дапамагаў падтрымліваць на працягу ўсяго свята сямейны гурт «Вясельнік» з аг. Вярэйкі.
Фота Natalie Demidova и Ромик Корсак
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия