30 жніўня ў аграгарадку Вярэйкі адбудзецца раённае свята «Дажынкі». Будуць працаваць атракцыёны, гандлёвыя кропкі, прадстаўлены падворкі сельскагаспадарчых арганізацый.
Праграма свята:
17.30 — 19.30 — ушанаванне перадавікоў жніва
19.30 — 21.00 — канцэрт арт-групы «Беларусы»
21.00 — 22.00 — выступленне артыстаў прадзюсарскага цэнтра «Спамаш» Івана Буслая і Алены Ланской
22.00 — ІІІ Міжнародны фестываль феерверкаў «Дажынкавы Сноп-2014» на беразе возера з удзелам каманд: «Феер Шоу» (Смаленск), «Корсар» (Сімферопаль), «RG Lider» (Беласток). У фінале — гранд феерверк ад каманды «Кальвин» (Дзяржынск).
На час правядзення мерапрыемстваў з 13 да 23 гадзін будзе забаронена рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва ў крамах райспажыўтаварыства, размешчаных у Вярэйках.
Будзе арганізаваны рух аўтобусаў да месца свята.
30 жніўня будзе ажыццяўляцца падвоз у Вярэйкі па наступных маршрутах:
з Ваўкавыску:
аўтавакзал — Універсам — Яцвезь — далей па ўсіх прыпыначным пунктам да Вярэяк
Час адпраўлення ад аўтавакзала: 16.30, 17.30, 18.30, 19.30
з Краснасельскага:
Краснасельскі — Рось — Дубаўцы — Вярэйкі
Час адпраўлення з Краснасельскага а 18.30
Арыенціровачны кошт праезду 17 000 рублёў
Праз 20 хвілін пасля заканчэння фестывалю феерверкаў аўтобусы адправяцца па зваротных маршрутах
Наши Партнеры
Волковыск в старых фотографиях - коллекция старых фотографий города
baranovichi24.by - сайт города Барановичи: новости, расписание, погода
volkovysk.org - Новости региона и соседей: Волковыск, Беларусь, Россия